Адбылася першая св. Імша на магіле Яна Паўла ІІ пасля яго кананізацыі
30 красавіка 2014
г. была адпраўлена першая св. Імша на магіле Яна Паўла ІІ у ватыканскай базыліцы пасля
яго кананізацыі. Эўхарыстыю ўзначаліў кардынал Станіслаў Дзівіш, шматгадовы асабісты
сакратар святога Папы. “Шмат разоў мы стаялі ў гэтым месцы просячы заступніцтва благаслаўлёнага
Яна Паўла II. Сёння, з хваляваннем і ўдзячнасцю, мы знаходзімся каля святога і просім
яго заступніцтва за нас у нашых штодзённых справах, важных для нас, нашай краіны і
ўсяго свету”, - сказаў арцыбіскуп Кракаўскі падчас св. Імшы, у якой узялі ўдзел таксама
сёстры з Кангрэгацыі Найсвяцейшага Сэрца Езуса, што шмат гадоў неслі служэнне ў папскіх
апартаментах, і сям’я Анджэла Гуджэла, камердынера Яна Паўла II.