2014-04-28 15:34:24

У Ватыкане прайшла св. Імша падзякі за кананізацыю Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 28 красавіка 2014 г. на ватыканскай плошчы адбылася св. Імша падзякі за кананізацыю Яна Паўла II, якую узначаліў Папскі вікарый для Дзяржавы Ватыкан кардынал Анджэла Камастры. У сваёй гаміліі ён гаварыў пра святога Пантыфіка як пра прыклад мужнасці веры і нагадаў пра яго намаганні па абароне сям’і, жыцця, міру ва ўсім свеце, спрыянне моладзі, пакліканням да святарства і абнаўленне марыйнай пабожнасці. “Кім быў Ян Павел II, і чаму мы яго так любілі?”, - спытаў кардынал і падкрэсліў: “Жыццё Яна Паўла II праходзіла ў сталай паслухмянасці Евангеллю Езуса (...) – Евангеллю, якое дало святло і надзею многім пакаленням хрысціян”. Кардынал нагадаў словы самаго Папы, што “святыя патрабуюць ад нас не апладысментаў, але наследавання”, і заклікаў вернікаў менавіта так рабіць у адносінах да Яна Паўла ІІ.







All the contents on this site are copyrighted ©.