Папа Францішак прыняў караля Іспаніі Хуана Карласа
28 красавіка 2014
г. папа Францішак прыняў у Ватыкане караля Іспаніі Хуана Карласа і каралеву Сафію.
Затым адбылася сустрэча каралеўскай пары з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.
Падчас сардэчных размоў бакі адзначылі добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Іспаніяй,
якія падлягаюць пастаяннай кансалідацыі ў духу пагадненняў 1979 года. У гэтым кантэксце
было згадана аб некаторых бягучых пытаннях, якія тычацца місіі Касцёла ў грамадстве
і сітуацыі ў краіне. Адбыўся абмен думкамі па пытаннях міжнароднага характару, з асаблівым
акцэнтам на розныя крызісныя сітуацыі. Кароль Хуан Карлас прымаў удзел ва ўрачыстасці
кананізацыі Яна Паўла ІІ і Яна ХХІІІ, якая прайшла на плошчы св. Пятра 27 красавіка
2014 г.