2014-04-27 16:10:19

Рымская клікіна “Джэмэлі” узгадала пра свайго святога пацыента


RealAudioMP3 На працягу усёй ночы перад кананізацыяй Яна Паўла ІІ, на дзесятым паверсе рымскай клінікі “Джэмеллі” гарэла святло. Менавіта тут новы святы праходзіў лячэнне дзесяць разоў на працягу свайго пантыфікату – ад замаху ў 1981 г. да апошніх дзён свайго зямнога жыцця ў 2005 г. Такім чынам супрацоўнікі гэтай медыцынскай установы вырашылі адзначыць кананізацыю свайго самага знакамітага і любімага ў свеце пацыента. Акрамя таго, ініцыятыва была накіравана на тое, каб дапамагчы пацыентам і персаналу падрыхтавацца да кананізацыі, якая прайшла на плошчы св. Пятра 27 красавіка 2014 г.

Пры ўваходзе ў клініку “Джэмелі” былі ўстаноўлены экраны, на якіх вялася трансляцыя кананізацыйнай св. Імшы. У капліцы шпіталя прайшло малітоўнае чыванне і працэсія да статуі Яна Паўла ІІ, устаноўленай на адной з плошчаў на тэрыторыі клінікі.

13 мая 2014 г., у чарговую гадавіну замаху на Яна Паўла ІІ у гэтым рымскім шпіталі пройдзе канферэнцыя пад назвай “Ян Павел ІІ і “Джэмеллі”. Прысутнасць святога ў нашай паліклініцы”, у якой прыме ўдзел, між іншымі, былы кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Хаакін Навара-Вальс.








All the contents on this site are copyrighted ©.