Касцёл мае двух новых святых – Яна XXIII і Яна Паўла II
Каталіцкі Касцёл мае
двух новых святых. 27 красавіка 2014 г. падчас урачыстай Эўхарыстыі на плошчы св.
Пятра папа Францішак кананізаваў двух сваіх папярэднікаў Яна XXIII і Яна Паўла II.
Пасля просьбы кардынала Анджэла Амата, прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі,
Пантыфік афіцыйна абвясціў іх святымі, што сотні тысяч пілігрымаў прывіталі гучнымі
і працяглымі апладысментамі. На фасадзе базылікі св. Пятра ўжо загадзя былі вывешаны
вялікія партрэты двух новых святых. Пасля афіцыйнага абвяшчэння рэліквіі Пантыфікаў
змясцілі на алтары. Рэліквіярый з крывёй Яна Паўла II несла Фларыбэт Дыяс з Коста-Рыкі,
якая атрымала выздараўленне праз яго заступніцтва. Менавіта гэты выпадак быў прызнаны
ў якасці цуду і стаў падставай для кананізацыі Яна Паўла II. Рэліквіярый з фрагментам
скуры Яна XXIIІ неслі яго чатыры пляменнікі.