2014-04-26 13:19:25

Бэнэдыкт XVI пацвердзіў прысутнасць на кананізацыі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI будзе канцэлебраваць кананізацыйную св. Імшу Яна XXIII і Яна Паўла II, заявілі 26 красавіка 2014 г. у Ватыкане. “Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI прыняў запрашэнне і паінфармаваў папу Францішка, што заўтра раніцай будзе прысутнічаць на ўрачыстасці і будзе канцэлебраваць св. Імшу. Гэта не азначае, аднак, што ён падыдзе да алтара. Хутчэй за ўсё, пры алтары будуць знаходзіцца кардыналы Садана і Рэ, а таксама кардыналы Дзівіш, Валіні і біскуп Бергама. У сваю чаргу Папа на пенсіі будзе знаходзіцца сярод кардыналаў і біскупаў з левага боку плошчы перад базылікай, і мы ўсе з радасцю прымем яго прысутнасць”, - заявіў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду.







All the contents on this site are copyrighted ©.