24 красавіка 2014
г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэм’ер-міністра Рэспублікі
Албанія Эдзі Рама. Пасля сустрэчы з Пантыфікам прайшла размова палітыка з кардыналам
дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, сакратар
па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі. Падчас сардэчных перамоў бакі адзначылі
добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Албаніяй і засяродзіліся на тэмах, якія
прадстаўляюць агульны інтарэс. Былі закрануты пытанні адносін паміж касцёльнай і грамадзянскай
супольнасцямі, міжрэлігійнага дыялогу і ўкладу Касцёла ў агульнае дабро албанскага
грамадства. Увага была звернута на асноўныя рэгіянальныя праблемы і працэсы поўнай
інтэграцыі Албаніі ў структуры Еўрапейскага саюза.