2014-04-22 13:17:58

Кс. Ламбардзі: Ватыкан рыхтуецца да нядзельнай кананізацыі


RealAudioMP3 Ватыкан рыхтуецца да нядзельнай кананізацыі Яна Паўла II і Яна XXIII. “У гэты працэс уключаны ўсе структуры Апостальскай Сталіцы – пачаўшы ад адказных за літургію, цырымоніі і камунікацыі аж па службы, якія займаюцца лагістыкай вялікіх сустрэч”,- сказаў у інтэрв’ю полькаму нацыянальнаму радыё кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку. Святар адзначыў, што Святому Пасаду трэба будзе прыняць шмат гасцей, ў тым ліку і журналістаў, якія будуць весці радыёхроніку з кананізацыйнай Імшы.

“Гэта аднак толькі знешні аспект падрыхтоўкі”,- сказаў італьянскі езуіт і дадаў, што найважнейшым з’яўляецца духоўны, унутраны аспект. “Мы не можам абмежавацца толькі да арганізацыі вялікага мерапрыемства, якое ўсе змогуць глядзець яго ў вялікіх памерах. Гэта падзея, якая мае намеціць жыццё Касцёла”, - сказаў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.

Кс. Ламбардзі патлумачыў, што кананізацыі з’яўляюцца вялікімі святамі духа, касцельнымі святамі. “Яны служаць, каб вернікі змаглі адкрыць прысутнасць вялікіх прыкладаў святасці для ўсёй касцельнай супольнасці”, - сказаў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.