Кардынал Берголіа лічыў Яна Паўла ІІ святым чалавекам
“Я заўсёды лічыў Яна
Паўла ІІ святым чалавекам, які “сур’ёзна маліўся” і ўважліва слухаў сваіх суразмоўцаў”,
сказаў восенню 2005 г. былы арцыбіскуп Буэнас-Айрэса, цяперашні папа Францішак. Яго
сведчанні, складзеныя пасля распачацця беатыфікацыйнага працэсу, апублікавала нядаўна
газета італьянскіх католікаў “Avvenire”. Кардынал Хорхе Марыя Берголіа ў сваім сведчанні
звярнуў увагу на свае асабістыя перажыванні і пачуцці пасля кантактаў з Янам Паўлам
ІІ. “Ён меў позірк добрага чалавека”, сказаў цяперашні Пантыфік і дадаў, што будучы
святы меў “вялікае ўменне слухаць” іншага чалавека і “яго памяць была “практычна неабмежаванай”.
“Ян Павел ІІ памятаў месцы, людзей і сітуацыі, з якімі сустракаўся падчас
сваіх падарожжаў, якія сталі знакам таго, што ён звяртаў пільную ўвагу на ўсе абставіны
і людзей, з якімі сустракаўся”, - адзначыў тады кардынал Берголіа і дадаў, што гэта
для яго стала доказам “сапраўднай і вялікай любові”, якую меў Ян Павел ІІ.
Францішак
звярнуў таксама ўвагу на той факт, што вера і гісторыя будучага святога выклікала
захапленне таксама сярод прадстаўнікоў іншых рэлігій, а нават і няверуючых. “Гэта
таму, што Ян Павел ІІ прыктыкаваў і навучаў універсальным каштоўнасцям”, - адзначыў
кардынал Берголіа і дадаў, што не сароміцца сказаць, што заўсёды лічыў яго Божым чалавекам,
так як і большасць людзей, якія мелі з ім кантакт. Для былога арцыбіскупа Буэнас-Айрэса
смерць Яна Паўла ІІ была гераічнай і такое ўражанне можна разглядаць як універсальнае.
“Хопіць падумаць пра выявы любові і павагі з боку вернікаў і няверуючых людзей, падчас
яго смерці і пахавання”, - сцвердзіў будучы Папа.