2014-04-21 14:17:14

Францішак павіншаваў рымскіх бяздомных


RealAudioMP3 Бяздомныя Рыма атрымалі велікодныя падарункі ад Святога Айца. Іх перадаў Папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі, які замест таго, каб прысутнічаць на набажэнстве Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі, які праходзіў 18 красавіка 2014 г. з удзелам Пантыфіка, вырашыў накіравацца на цэнтральны рымскі чыгуначны вакзал “Тэрміні” і блізкія да яго вуліцы. Тут ён сустрэў каля сотні бедных і бяздомных, якім раздаў віншавальныя паштоўкі ад Папы. У кожную з іх было ўкладзена па 40-50 еўра. Адрасаты велікоднага віншавання Пантыфіка не хавалі сваёй радасці. Яны ахвотна распавядалі на што збіраюцца патраціць падараваныя грошы, дзяліліся сваімі цяжкасцямі: хтосьці хацеў набыць новы абутак, іншыя скардзіліся на моладзь, якая іх абражае праязджаючы побач на аўтамабілях.

Папа Францішак не першы раз віншуе рымскіх бяздомных са святамі. На Божае Нараджэнне ён перадаў ім білеты на грамадскі транспарт і тэлефонныя карткі.









All the contents on this site are copyrighted ©.