2014-04-19 12:02:43

Пантыфік заклікаў маліцца за ахвяраў караблекрушэння ў Карэі


RealAudioMP3 Папа Францішак з хваляваннем і суперажываннем сочыць за падзеямі вакол затануўшага 16 красавіка 2014 г. паўднёвакарэйскага парома “Севол”. У сувязі з трагедыяй Святы Айцец звярнуўся да вернікаў праз свой акаунт у “Твітэры”. “Заклікаю вас далучыцца да маёй малітвы за ахвяраў трагічнага караблекрушэння ў Карэі і іх блізкіх”, напісаў ён. На сённяшні дзень знойдзецы целы каля 30 пасажыраў затануўшага судна, а каля 270 лічацца зніклымі без вестак. Усяго на борце знаходзілася 475 чалавек, сярод якіх 324 школьнікі, якія разам са сваімі настаўнікамі здзейснялі турыстычную вандроўку. Каля 180 чалавек былі выратаваны. Аб прычынах катастрофы пакуль невядома, аднак капітан судна быў арыштаваны па абвінавачванні ў грэбаванні абавязкамі і парушэнні марскога права.








All the contents on this site are copyrighted ©.