Францішак павіншаваў з днём нараджэння Бэнэдыкта XVI
Папа Францішак павіншаваў
Бэнэдыкта XVI з днём нараджэння. 16 красавіка 2014 г. Пантыфіку на пенсіі споўнілася
87 гадоў. З гэтай нагоды Францішак патэлефанаваў яму і склаў свае найлепшыя пажаданні.
Ён расказаў свайму папярэдніку на Пасадзе св. Пятра, што асабліва маліўся за яго падчас
ранішняй Эўхарыстыі. У сваю чаргу Бэнэдыкт XVI вырашыў правесці дзень свайго нараджэння
без святкаванняў – у атмасферы цішыні і малітвы, у сувязі з тым, што Касцёл у гэтыя
дні перажывае Вялікі тыдзень, расказаў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс.
Фэдэрыка Ламбардзі.