2014-04-17 14:21:33

Папскі элемазінарый перадаў рымскім зняволеным падарунак Святога Айца


RealAudioMP3 Зняволеныя рымскай турмы “Regina Caeli” атрымалі ад Святога Айца каля 1000 кніг, якія ўключаюць чатыры Евангеліі і Дзеі Апосталаў. Іх перадаў Папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі. “Гэта была ўзрушваючая і кранаючая сустрэча. Многія зняволеныя плакалі адчуваючы любоў Пантыфіка”, - падзяліўся іерарх на заканчэнне візіта ў турму, які працягваўся каля паўтары гадзіны. Арцыбіскуп Краеўскі адзначыў, што многія зняволеныя дзяліліся сваімі цяжкасцямі, апавядалі пра патрэбы і запрасілі Святога Айца наведаць іх. Турма “Regina Caeli” знаходзіцца недалёка ад Ватыкана і таму, на іх думку, для Францішка гэта магла б быць “проста прагулка”. Папскі элемазінарый у сваю чаргу паразмаўляў з прысутнымі пра Божую міласэрнасць і нагадаў, што Езус заўсёды прабачае. Затым ён сустрэўся з валанцёрамі і капеланамі, якія працуюць у гэтай пэнітэнцыярнай установе.








All the contents on this site are copyrighted ©.