Падчас літургіі Вячэры
Пана, якая пачнецца вечарам 17 красавіка 2014 г. ў рымскім цэнтры “Santa Maria della
Provvidenza” папа Францішак абмые ногі 12 асобам, аб якіх клапоцяцца арганізацыі італьянскага
дабрачыннага Фонду Дона Ньёкі. Сярод іх мужчыны і жанчыны ад 19 да 86 гадоў. Жыццёвыя
гісторыі многіх з іх пазначанымі глыбокімі пакутамі, як фізічнымі і духоўнымі. Сярод
іх італьянцы і замежнікі, самотныя і сямейныя людзі, студэнты, журналісты, рамеснікі
і сяляне. Як і ў мінулым годзе Святы Айцец абмые ногі не толькі хрысціянам, але і
вызнаўцу іслама. Гэта 75-гадовы мужчына, які нарадзіўся ў Лівіі і на працягу доўгіх
гадоў працаваў у Італіі. Зараз ён праходзіць рэабілітацыю у адным з медыцынскіх цэнтраў
Фонда Дона Ньёкі пасля шэрагу нейрахірургіячных аперацый, якія перанёс з-за наступстваў
дарожнага здарэння.
Таксама сярод удзельнікаў абраду абмывання ног 27-гадовая
жанчына з Эфіопіі з адной з формаў цэлебральнага параліча. Яна праходзіць лячэнне
ў Мілане, піша паэтычныя творы і разам з іншымі хворымі працуе на “Радыё Дона Ньёкі”.
Папа абмые ногі таксама пацыентам з сіндромам Дауна, асаблівасцямі псіхічнага развіцця,
мышачнымі хваробамі.