2014-04-16 13:42:41

Папа здабыў чарговы мільён прыхільнікаў на “Твітэры”


RealAudioMP3 Папа Францішак здабыў наступны мільён прыхільнікаў у сацыяльнай сетцы “Твітэр”. На Вялікім Тыдні колькасць карыстальнікаў інтэрнэту, зарэгістраваных на ўсіх дзевяці моўных версіях акаўнта “@Pontifex”, перавысіла 13 мільёнаў. “Кожная сустрэча з Езусам змяе наша жыццё”, - напісаў Францішак ў сваім апошнім твіт-паведамленні. Большасць прыхільнікаў паходзячы з Аргентыны Папа мае на іспанамоўнай версіі свайго “Твітэру” – амаль 5,5 млн. Затым ідзе англамоная аўдыторыя з амаль 4 млн., італамоўная з больш, чым 1,5 млн. зарэгістраваных карыстальнікаў і партугаламоўная, якую рэгулярна чытаюць больш за мільён асоб. Іншыя версіі, французская, лацінская, польская, нямецкая і арабская, налічваюць па некалькі соцень тысяч прыхільнікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.