2014-04-15 12:46:19

Кардынал Маркс: абвяшчэнне Евангелля і дапамога бедным – фінансавыя прыярытэты Касцёла


RealAudioMP3 Касцёл павінен выкарыстоўваць свае фінансавыя актывы для абвяшчэння Евангелля і дапамогі бедным, хворым і слабым. Гэта фінансавыя прыярытэты Касцёла, лічыць кардынал Рэйнхард Маркс. Іерарх падкрэсліў, што цэнтральнай думкай пантыфікату Францішка з’яўляецца меркаванне, што Хрыстовы Касцёл не можа існаваць без хворых, бедных і слабых. Аб гэтым арцыбіскуп Мюнхенска-Фрайзінгскі гаварыў падчас архідыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі, якая праходзіла ў мінулыя выходныя ў сталіцы Баварыі. Кардынал раіў сотням маладых людзей арыентавацца на Нагорнае казанне Езуса і заклікаў задацца пытаннем, ці іх “маёмасць” – матэрыяльная, інтэлектуальная, духоўная – служыць Божаму Валадарству, ці яны свабодныя ад ціску матэрыяльных рэчаў?

Меркаванне кардынала Маркса адмыслова цэннае ў кантэксце яго нядаўняга прызначэння. Ён з’яўляецца каардынатарам ватыканскай Рады па эканамічных пытаннях, новага органу, які выпрацоўвае дырэктывы адносна планавання штогадовага бюджэту Святога Пасаду і Ватыкану, ажыццяўляе нагляд за працэсам кансалідацыі ватыканскіх фінансавых структур і спрашчэння кіравання імі. Нямецкі іерарх з’яўляецца адным з найлепшых у свеце спецыялістаў па сацыяльнаму навучанню Касцёла.







All the contents on this site are copyrighted ©.