2014-04-14 11:03:37

Папа наведае марыйны санктуарый у ваколіцах Рыма


RealAudioMP3 18 мая 2014 г. папа Францішак наведае санктуарый Найсвяцей Панны Марыі Боскай любові, які знаходіцца на паўднёвай ускраіне Рыма, у раёне пад назвай Кастэль-дзі-Лева. Ужо пачалася падрыхтоўка да гэтага візіту, паведамляецца на сайце мясцовай парафіі. Марыйны санктуарый складаецца з двух касцёлаў: старажытнага, узведзенага ў 1745 г., і новага – пабудаванага ў 1999 г. Цудатворны абраз, які тут захоўваецца вельмі шануецца рымлянамі і на працягу лета, кожную суботу, да яго здзяйсняюцца пілігрымкі з цэнтра Вечнага горада. Яны звычайна праходзяць ноччу, каб не замінаць транспартнаму руху і мець магчымасць засяродзіцца на малітве ў цішыні. Рашэнне аб стварэнні ў Кастэль-дзі-Лева санктуарыя прыняў папа Пій Х у 1912 г. Святое месца тройчы наведваў бл. Ян Павел ІІ – у 1979, 1987 і 1999 гадах, і аднойчы Бэнэдыкт XVI – 1 мая 2006 года.








All the contents on this site are copyrighted ©.