2014-04-13 15:40:03

Папа скіраваў да вернікаў важныя пытанні на Вялікі тыдзень


RealAudioMP3 Вялікі тыдзень пазначаны пытаннем: я падобны на Юду і Пілата або Марыю, Сымона кірынейца і жанчын, якія заставаліся з Езусам аж да самай Яго смерці? З такімі словамі папа Францішак звярнуўся да ўдзельнікаў Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра, якая адбылася ў Пальмовую нядзелю 13 красавіка 2014 г. У літургіі прынялі ўдзел каля 60 тыс. чалавек. Святы Айцец звярнуўся да вернікаў з шэрагам пытанняў, якія тычацца адносінаў з Езусам і бліжнімі, нашага духоўнага і сацыяльнага жыцця. “Хто я? Хто я перад Панам? Хто я перад Езусам, які ўваходзіць у Ерузалем? Ці здольны я выказаць маю радасць і праслаўляць Яго? Ці дыстанцуюся? Хто я перад Езусам, які пакутуе?”. “Вучні, якія нічога не разумелі і заснулі ў той час калі Пан пакутаваў. Ці маё жыццё санлівае? Ці я падобны на вучняў, якія не разумелі чым можна здрадзіць Езусу? Як той вучань, які хацеў вырашыць усё мечам: ці я падобны на яго? Ці я падобны на Юду, якія рабіў выгляд, што любіць і цалаваў Настаўніка, каб Яго схапілі, каб здадзіць яму? Ці я здраднік? Ці я падобны на тых кіраўнікоў, якія спяшаліся правесці суд і шукалі фальшывых сведкаў: ці я падобны на іх?”, - звярнуўся Папа да вернікаў.

Паводле Францішка кожнаму варта падумаць: ці падобны я на Пілата, якія перад абліччам складанай сітуацыі ўмыў рукі, не жадаў прыняць на сябе адказнасць і дазволіў асудзіць Хрыста?

Папа падкрэсліў, што сярод натоўпу, які прагнуў крыві і прыніжэння бязвіннай ахвяры Хрыста, былі і “светлыя абліччы”, якія павінны стаць прыкладам для кожнага хрысціяніна. Сярод іх, Сымон кірынеец. Ён “вяртаўся з працы, стомленны, але меў добрае жаданне дапамагчы Езусу несці крыж”. Сярод іх, адважныя жанчыны, як маці Езуса Марыя, якія пакутавалі моўчкі. Сярод іх, быў Юзаф, таемны вучань, які аднёс цела Езуса з любоўю, каб пахаваць. “Ці я падобны на гэтых двух жанчын, Марый, якія засталіся каля дзвярэй грабніцы, плачучы, молячыся? (...) Дзе маё сэрца? Да каго з гэтых асобаў я падобны. Няхай гэта пытанне суправаджае нас падчас гэтага тыдню”, - пажадаў вернікам Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.