2014-04-12 14:23:03

Украіна: новыя дыяцэзіяльныя біскупы


RealAudioMP3 Святы Айцец прызначыў двух новых рыма-каталіцкіх дыяцэзіяльных біскупаў ва Украіне. Папа прыняў адстаўку пастыра Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі біскупа Мар’яна Бучэка і на яго месца прызначыў біскупа Станіслава Шырокарадзюка, які да гэтага часу быў дапаможным біскупам Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі і Апостальскім адміністратарам Луцкай дыяцэзіі. Іншы дапаможны біскуп Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі Віталій Скамароўскі стаў пыстырам Луцкай дыяцэзіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.