2014-04-12 10:40:06

Пантыфік павіншаваў юдэйскую супольнасць Рыма са святам Песах


RealAudioMP3 Папа Францішак павіншаваў юдэйскую супольнасць Рыма са святам Песах – галоўным юдэйскім святам, якое адзначаецца ў памяць аб зыходзе ізраільскага народа з егіпецкага палону. Святкаванне сёлета пачнецца 14 красавіка і па-традыцыі будзе працягвацца восем дзен. “Хачу скіраваць самыя сардэчныя віншаванні спакою, Вам і ўсёй рымскай юдэйскай супольнасці”, - напісаў Святы Айцец ў тэлеграме на імя галоўнага рабіна Рыма Рыкарда Дзі Сэньі. Францішак пажадаў, каб “успамін вызвалення з прыгнёту магутнай рукой Пана, натхняў на думкі аб міласэрнасці, прымірэнні і братэрскай блізкасці да усіх, хто пакутуе пад цяжарам новых форм рабства”. Святы Айцец нагадаў, што хутка будзе мець радасць наведаць Іерусалім, і ў сувязі з гэтым папрасіў суправаджаць яго малітвай, абяцаючы таксама прасіць у Найвышэйшага Бога шчодрага благаслаўлення для вызнаўцаў юдаізму.








All the contents on this site are copyrighted ©.