2014-04-11 12:10:22

Папа: не прымаю адукацыйных эксперыментаў над дзецьмі і моладзю


RealAudioMP3 11 красавіка 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі дэлегацыю Міжнароднага каталіцкага бюро дапамогі дзецям – дабрачыннай арганізацыі ўзніклай у 1948 г. у Парыжы, дзеля абароны правоў дзяцей. У сустрэчы з Пантыфікам прынялі ўдзел восем прадстаўнікоў гэтага аб’яднання. Папа адзначыў, што высока цэніць іх працу і супрацоўніцтва з Апостальскай Сталіцай. “У нашыя дні важна развіваць праекты накіраваныя на барацьбу з рабскай працай, супраць рэкрутавання дзяцей-салдат і рознага кшталту насілля над дзецьмі”, - падкрэсліў Святы Айцец. Ён нагадаў пра права дзіцяці ўзрастаць у сям’і з бацькам і маці здольнымі ствараць асяродзе прыдатнае для яго развіцця і эмацыйнага сталення. Гэта, паводле Пантыфіка прадугледжвае абарону права бацькоў на маральнае і рэлігійнае выхаванне сваіх дзяцей. “У сувязі з гэтым хачу прадэманстраваць маё непрыняцце рознага кшталту адукацыйных эксперыментаў над дзецьмі. Над дзецьмі і моладзю нельга эксперыментаваць. Жахі адукацыйнай маніпуляцыі, якія мы бачылі ў вялікіх генацыдных дыктатурах ХХ ст. не зніклі; яны захоўваюць сваю актуальнасць пад рознымі покрывамі прапаноў прэтэндуючых на сучаснасць і падштрурхоўваюць дзяцей і моладзь ісці па дыктатарскім шляху “адной думкі”, - сказаў Папа.

Паводле Святога Айца, праца з моладзю прадугледжвае антрапалагічную адукацыю, добрыя веды аб чалавечай рэчаіснасці, здольнасці адказваць на праблемы і выклікі сучаснай культуры і ментальнасці, якая распаўсюджваецца праз СМІ. Папа заклікаў прадстаўнікоў Бюро дапамогі дзецям спрыяць таму, каб супрацоўнікі аб’яднання валодалі такімі кампетэнцыямі, бо ад іх залежыць “пастава адукацыйных праектаў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.