2014-04-10 16:52:04

Пачаў працу ватыканскі медыя-цэнтр, створаны да кананізацыі Пантыфікаў


RealAudioMP3 10 красавіка 2014 г. у Ватыкане пачаў працу медыя-цэнтр, створаны для журналістаў, якія акрэдытаваліся для асвятлення велікодных мерапрыемстваў і кананізацыі благаслаўлёных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ. Па традыцыі ён размясціўся ў холе перад Залай Паўла VI, у якой звычайна праходзяць сустрэчы Святога Айца з вернікамі. Медыя-цэнтр падзелены на тры сектары, адаптаваныя для працы журналістаў друкаваных выданняў, тэлебачання і радыё. У ім змогуць працаваць сотні прадстаўнікоў СМІ, а таксама тэхнічны персанал. Толькі для радыёжурналістаў было ўсталявана некалькі кабін, адкуль яны змогуць каментаваць падзеі з Апостальскай Сталіцы. Таксама былі узведзены спецыяльныя студыі, абсталяваныя аўдыё- і відэатэхнікай, тэлефонамі і інтэрнэтам. У арганізацыі медыя-цэнтра былі задзейнічаны: Зала Друку Апостальскай Сталіцы, Ватыканскае радыё, Ватыканскі тэлевізійны цэнтр і Губернатарат Дзяржавы Ватыкан. Ён працягне сваю працу да 30 красавіка.

Ватыканскі медыя-цэнтр, падзелены на тры сектары, упершыню быў створаны з нагоды беатыфікацыі Яна Паўла ІІ у 2011 г. Па гэтым жа прынцыпе ён дзейнічаў і падчас іншай важнай падзеі – канклаву 2013 г., на якім быў абраны папа Францішак. Да гэтага журналісты, якія прыбывалі ў Рым для асвятлення ватыканскіх падзей, карысталіся памяшканнямі і неабходным абсталяваннем Ватыканскага радыё.








All the contents on this site are copyrighted ©.