2014-04-10 14:26:45

Пантыфік падзякаваў аўтару мюзікла пра бл. Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 Папа Францішак выказаў сваю падзяку аўтару паэтычнага твору, на падставе якога быў пастаўлены мюзікл “Не бойцеся!”, прысвечаны жыццю бл. Яна Паўла ІІ. Прэм’ера пастаноўкі адбудзецца 21 красавіка 2014 г. у канцэртнай зале “Auditorium Conciliazione” недалёка ад Ватыкана з нагоды кананізацыі Пантыфіка. У спецыяльным пасланні за подпісам субстытута Дзяржсакаратарыяту арцыбіскупа Анджэла Бэчу Пантыфік пажадаў, каб гэта падзея “стала момантам глыбокага разважання над справай, якую Бог чыніць праз сваіх верных”, і запэўніў аўтара ў сваім апостальскім благаслаўленні.

Мюзікл, паводле твору італьянскага святара Джузэпэ Спэдзіката, быў пастаўлены рэжысёрамі Джанлука Ферата і Андрэа Палота. У ім апавядаецца пра розныя моманты з жыцця Пантыфіка ў спалучэнні з гістрачнымі падзеямі, якія яму давялося перажыць.








All the contents on this site are copyrighted ©.