2014-04-07 14:07:04

У Ватыкане будуць гаварыць пра развіццё Касцёла ў Афрыцы


RealAudioMP3 “Касцёл у Афрыцы – ад ІІ Ватыканскага Сабора да трэцяга тысячагоддзя” – так гучыць назва міжнароднай канферэнцыі, якая пройдзе ў канцы красавіка ў Рыме. Яе мэтай з’яўляецца падвядзенне вынікаў рэалізацыі пастаноў асамблеі адносна афрыканскага кантынента. Прэзентацыя форуму прайшла 7 красавіка 2014 г. у Ватыкане. Сярод дакладчыкаў і ўдзельнікаў канферэнцыі, якая будзе праходзіць 24-25 красавіка ў Папскім універсітэце “Urbaniana”, будуць афрыканскія іерархі і прадстаўнікі Рымскай курыі. Сабор стаў паваротным пунктам для Касцёла ў Афрыцы на яго гістарычным шляху, адзначылі арганізатары форуму. На ім была выказана павага да культурнай самабытнасці кантынента і прагучаў заклік да мясцовага духавенства ўстаць на абарону веры, культуры і развіцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.