2014-04-07 15:23:36

Пантыфік заклікаў моладзь не баяцца служыць іншым


RealAudioMP3 Святы Айцец падзякаваў арганізатарам мінулагодніх Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра. 7 красавіка 2014 г. у Ватыкане Пантыфік прыняў дэлегацыю аргкамітэту міжнароднага форуму. Ён узгадаў сваё падарожжа ў Бразілію і прызнаўся, што быў захоплены атмасферай, якая панавала сярод моладзі. Папа заклікаў дзякаваць Богу за тое, што такое маштабнае мерапрыемства адбылося і прынесла плён. Яно паказала веліч Божага дзеяння на фоне бедных чалавечых рэсурсаў. На думку Святога Айца, асягненні сусветнага форуму павінны жыць на ўзроўні дыяцэзій, парафій і супольнасцяў. Для гэтага, нагадаў ён, трэба не баяцца служыць іншым, бо Касцёл заўсёды быў місійным, ісці наперад з радасцю і рашучасцю ў полымі любві Хрыста.







All the contents on this site are copyrighted ©.