2014-04-06 14:49:56

Францішак здзейніць візіт у рымскую парафію


RealAudioMP3 Папа наведае 6 красавіка 2014 г. увечары рымскую парафію св. Грыгорыя Вялікага. Візіт пачнецца на спартыўным полі парафіі, дзе Пантыфік сустрэнецца з дзецьмі, якія праходзяць катэхізацыю. Таксама адбудуцца спатканні Папы з моладдзю і хворымі. Яму будзе прадстаўлена некалькі парафіяльных ініцыятыў. Адна з іх носіць назву “Лямпа жаданняў” і мае на мэце інтэграцыю людзей з абмежаванымі магчымасцямі, другая – “Човен” – дапамагае беспрацоўным. Парафія нясе дапамогу і ў рэабілітацыі наркаманаў. Папа наведае таксама “Дом міласэрнасці”, адкрыты ў 1988 г. для пражывання пажылых людзей, інвалідаў і эмігрантаў. Пасля гэтых сустрэч, Святы Айцец паспавядае некалькі чалавек, а затым узначаліць Эўхарыстыю.







All the contents on this site are copyrighted ©.