У Пальмовую нядзелю,
13 красавіка 2014 г., у Рыме прадстаўнікам Польшчы будуць пераказаны сімвалы Сусветных
дзён моладзі. Ужо на наступны дзень пачнецца перэгрынацыя Крыжа і абраза Маці Божай
„Salus Populi Romani” па Польшчы. Яны наведаюць таксама Беларусь і Украіну. 10 красавіка
ў Рыме пачнецца пасяджэнне арганізацыйнага камітэта міжнароднага моладзевага форума,
які пройдзе ў 2016 г. у Кракаве., з дэлегатамі з усяго свету і прадстаўнікамі Папскай
рады па справах свецкіх. Гэта дыкастэрыя з’яўляецца асноўным арганізатарам спаткання
моладзі з Папам. Трохдзённая нарада дасць магчымасць падвесці вынікі Сусветных дзён
у Рыа-дэ-Жанейра і скласць уражанне аб стане падрыхтоўкі да кракаўскай падзеі. Размова
ідзе пра канкрэтныя аспекты арганізацыі: рэгістрацыю ўдзельнікаў, пытанні атрымання
віз, пражыванне, харчаванне, арганізацыю катэхез і цэлебрацый, прыцягненне валанцёраў.
На
сустрэчу ў Рым прыедуць дэлегаты па справах моладзі з больш чым 100 краін. Польскія
арганізатары ўжо падрыхтавалі спецыяльны даведнік для пілігрымаў Сусветных дзён, які
змяшчае статыстычныя і лагістычныя дадзеныя, кароткае апісанне польскіх дыяцэзій,
кожная з якіх на час мерапрыемства ператворыцца ў біблійныя: Назарэт, Эмаус, Бэтанію,
і інш.
У Рыме таксама будуць прадстаўлены дэталі ініцыятывы пад назвай “Квіток
для Брата”, мэтай якой з’яўляецца матэрыяльная падтрымка маладых людзей з Усходняй
Еўропы, у якіх ёсць жаданне прыехаць на Сусветныя дні, але якія не маюць такой магчымасці
па матэрыяльных прычынах.
Чакаецца, што Крыж Сусветных дзён моладзі і абраз
Маці Божай „Salus Populi Romani” завітаюць у Беларусь восенню 2014 г.