2014-04-05 13:48:58

Святы Айцец пажадаў мэрам гарадоў быць пасярэднікамі паміж людзьмі і іх праблемамі


RealAudioMP3 Пантыфік сустрэўся 5 красавіка 2014 г. у Ватыкане з членамі Нацыянальнай асацыяцыі італьянскіх муніцыпалітэтаў. Ён высока ацаніў ролю і працу мэраў гарадоў, якія ўваходзяць у яе склад. Да тоеснасці гэтай функцыі належыць глыбокае яднанне з народам, разуменне яго праблем і патрэб, “быццё ў народзе і з народам”, лічыць Папа. Францішак звярнуў увагу на тое, што шматлікія абавязкі муніцыпальнага кіраўніка не могуць стаць перашкодай для яго духоўнага жыцця. Ён перакананы, што мэр – гэта пасярэднік паміж людзьмі і іх праблемамі, менавіта пасярэднік, а не старонні назіральнік або менэджэр ці арганізатар. Пасярэднік, які “плаціць жыццём за адзінства свайго народа, на карысць свайго народа, вырашае праблемы свайго народа”. Менавіта такіх кіраўнікоў, на думку Пантыфіка, патрабуюць сёння людзі. Ён прывёў прыклад Езуса, які заўсёды быў пасярод людзей, якія гарнуліся да Яго. Такім павінен быць мэр, адзначыў Папа і пажадаў муніцыпальным кіраўнікам быць аўтарытэтам для народа.







All the contents on this site are copyrighted ©.