2014-04-05 13:13:33

Папа сустрэўся з Прэзідэнтам Ліберыі


RealAudioMP3 5 красавіка 2014 г. у Ватыкане Святы Айцец Францішак прыняў Элен Джонсан-Серліф, Прэзідэнта Рэспублікі Ліберыя. Пасля аўдыенцыі прайшла сустрэча палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Падчас сардэчных размоў акцэнт быў зроблены на добрых адносінах паміж Святым Пасадам і Лібэрыяй. Таксама было выказана задавальненне ў сувязі з станоўчым прагрэсам у справе ўмацавання дэмакратычных структур у краіне і актыўнымі намаганнямі Касцёла па ўмацаванні міру і нацыянальнага паяднання, а таксама яго важным укладамам у сацыяльную і адукацыйную сферы. Паміж бакамі адбыўся абмен думкамі па цяперашняй міжнароднай і рэгіянальнай сітуацыі, з асаблівым акцэнтам на крызісныя раёны.







All the contents on this site are copyrighted ©.