2014-04-05 10:38:36

Паліцэйскія з усяго свету збяруцца ў Ватыкане


RealAudioMP3 Афіцэры паліцыі з усяго свету збяруцца ў Ватыкане. 9-10 красавіка 2014 г. тут адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная барацьбе з гандлем людзьмі. Ініцыятарам форума выступіла Канферэнцыя Біскупаў Англіі і Уэльса. Яго ўдзельнікі сустрэнуцца з папам Францішкам. Канферэнцыя з’яўляецца практычным крокам з боку Касцёла для выкараненя гэтай з’явы. На ёй будзе прадстаўлена сумесная ініцыятыва паліцыі і католікаў у Лондане па прадухіленні гандлю людзьмі, якая можа быць адаптавана ва ўсім свеце. На форуме выступяць таксама асобы, якія падвергліся такога роду дыскрымінацыі. Арганізатары сустрэчы заяўляюць, што яна накіравана на кансалідацыю намаганняў паліцэйскіх службаў для стварэння эфектыўнай сеткі па барацьбе з гандлем людзьмі пры супрацоўніцтве з Касцёлам.

Паводле ацэнак Міжнароднай арганізацыі працы, гадавы прыбытак рынку “сучаснага рабства” складае 32 млрд. долараў. Амаль 2,5 млн. чалавек ва ўсім свеце ўжо сталі ахвярамі гандлю людзьмі.







All the contents on this site are copyrighted ©.