2014-04-04 11:47:51

Святы Пасад лічыць выкараненне беднасці найвялікшай глабальнай задачай


RealAudioMP3 Сям’я займае цэнтральнае месца ў працэсе выкаранення беднасці і садзейнічання роўнасці, падкрэсліў арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН, выступаючы падчас трэцяй сесіі арганізацыі па мэтах развіцця тысячагоддзя. Выкараненне беднасці, сказаў ён, з’яўляецца найвялікшай глабальнай задачай, перад якой сёння стаіць свет. Ад гэтага залежыць будучыня наступных пакаленняў. Іерарх падкрэсліў неабходнасць умацавання салідарнасці паміж пакаленнямі. І цэнтральную ролю тут грае сям’я – фундаментальны сацыяльны інстытут. Прадстаўнік Святога Пасаду заклікаў дзяржавы прызнаць, што інвестыцыі ў сям’ю маюць сёння прыярытэтнае значэнне. Ён паўтарыў словы Папы аб патрэбе палітыкаў, якія сапраўды зацікаўлены ў карысці грамадства, народу, бедных.







All the contents on this site are copyrighted ©.