Да актыўнай дапамогі
людзям з расстройствамі ў спектры аўтызму заклікаў арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі, старшыня
Папскай Рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. 2 красавіка ва ўсім свеце
адзначаецца Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму. Іерарх
лічыць, што быць салідарнымі з хворымі можна і трэба праз сумесныя дзеянні ў кантэксце
дапамогі, інфармацыі, камунікацыі і навучання, спрыяючы тым самым пераходу да правільнага
разумення і прыняцця захворвання, якое абсалютна не адмаўляе або не падрывае годнасці
кожнага чалавека.
Арцыбіскуп заклікаў дапамагаць сем’ям, якія змагаюцца з гэтай
праблемай. Яе можна пераадолець праз інтэграцыю ў грамадстве, перамагаючы ізаляцыю
і бар’еры, створаныя ў выніку забабонаў і паталогій. Такім чынам будзе створана аснова
для надзеі, якая не вядзе да ізалявання чалавека з аўтызмам або яго сям’і, але умацоўвае
і сілкуе супрацоўніцтва і ўзаемны давер у імя салідарнасці.
Ватыканскі терарх
паведаміў, што традыцыйная Міжнародная канферэнцыя, арганізаваная Папскай радай пастырства
работнікаў сферы аховы здароўя, сёлета будзе прысвечана тэме “Аўтызм – хвароба са
шматлікімі тварамі. Нараджаючы надзею”. Сем’і, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і інтэграцыі,
навукоўцы, эксперты і спецыялісты з усяго свету сустрэнуцца, каб абмеркаваць існуючыя
праблемы і распрацаваць канкрэтныя меры.
Менавіта салідарнасць, блізкаць і
неабыякавасць, паводле арцыбіскупа Зімоўскага, могуць абудзіць і ўмацаваць надзею,
якая дапаможа хворым і іх сем’ям перажыць моманты адчаю і безнадзейнасці.