2014-04-02 12:59:56

Ватыканскі кардынал да эканамістаў: ваша адмысловае пакліканне – накарміць галодных


RealAudioMP3 Прынцыпы салідарнасці і субсідыярнасці, а таксама абарона чалавечай годнасці і пашырэнне агульнага дабра з’яўляюцца асноўнымі прынцыпамі, якія павінны быць уключаны ў любую эканамічную сістэму. Аб гэтым нагадаў кардынал Пітэр Тарксан падчас свайго выступлення ва Універсітэце св. Тамаша ў амерыканскім Х’юстане. Старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax” прымае ўдзел у канферэнцыі для дэканаў каталіцкіх бізнес-школ, прысвечанай узаемасувязі паміж этыкай і эканомікай.

Кардынал нагадаў асноўныя прынцыпы каталіцкага сацыяльнага навучання. Ён падкрэсліў, што іх выкарыстанне з’яўляецца ключом да “стварэння добрых прадуктаў, добрай працы і добрага багацця”. Іерарх адзначыў, што атрымальнікі любых прадуктаў, гэта ў першую чаргу людзі, а не аб’екты або проста спажыўцы. Такім чынам, добрая эканоміка патрабуе салідарнасці з беднымі і гатоўнасці служыць агульнаму дабру.

Старшыня Папскай рады адзначыў у гэтым кантэксце важную ролю будучых эканамістаў. Яны, на думку кардынала, павінны памятаць, што іх адмысловае пакліканне прадугледжвае, у прыватнасці, намаганне “накарміць галодных” і ўнесці ўклад у выкараненне беднасці ў свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.