2014-04-01 14:43:33

У конкурсе на лагатып Сусветных дзён моладзі 2016 г. прынялі ўдзел маладыя графікі


RealAudioMP3 Каля 150 прац прыняло ўдзел у конкурсе на лагатып Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Кракаве ў 2016 годзе, паведамляе інфармацыйнае агенцтва польскага епіскапату. Як кажуць арганізатары, гэта не канчатковы лік. Ужо створана журы конкурсу. Найбольшая цікавасць да яго назіраецца сярод маладых людзей, якія прафесійна займаюцца графікай. Сярод работ, дасланых на конкурс, абяруцца лепшыя, якія затым будуць прадстаўлены Папскай радзе па справах свецкіх. Вынікі павінны быць абвешчаны ўжо ў канцы мая.

Праект-пераможца будзе выкарыстоўвацца ў рэкламных і паліграфічных матэрыялах, падчас электронных прэзентацый.

Арганізатары конкурсу з самага пачатку паведамілі, што лагатып павінен адлюстроўваць важнасць і ідэю Сусветных дзён моладзі, падкрэсліваць рэлігійны складнік падзеі і сімволіку, звязаную з Кракавам і яго культурнай і духоўнай спадчынай.

Журы будзе ацэньваць: ідэю, яснасць і чытальнасць лагатыпа, прафесіяналізм працы і зручнасць выкарыстання.







All the contents on this site are copyrighted ©.