2014-04-01 14:13:38

Папа ўзначаліў нараду з кіраўнікамі ватыканскіх дыкастэрый


RealAudioMP3 У ватыканскім Апостальскім палацы 1 красавіка 2014 г. прайшла сустрэча Святога Айца з кіраўнікамі дыкастэрый Рымскай курыі. Нагодай для спаткання сталі разважанні і рэакцыя розных органаў Апостальскай Сталіцы на папскі дакумент “Evangelii Gaudium”. Гаворка ішла таксама аб перспектывах рэалізацыі ідэй, выказаных Пантыфікам у адгартацыі. Пасяджэнне працягвалася да 12.00, паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду кс. Фэдэрыка Ламбардзі.

Гэта другая такога роду сустрэча папы Францішка з кіраўнікамі ватыканскіх дыкастэрый. Падобныя асамблеі не з’яўляюцца новаўвядзеннем. Такія спатканні праводзілі таксама папярэднікі цяперашняга Пантыфіка.







All the contents on this site are copyrighted ©.