2014-04-01 10:46:21

Пантыфік адкрые пленарнае пасяджэнне італьянскага епіскапата


RealAudioMP3 Папа Францішак адкрые наступную пленарную асамблею італьянскай біскупскай канферэнцыі. Пантыфік прыняў запрашэнне, паведаміў кардынал Анджэла Баньяска старшыня епіскапата на яго афіцыйным сайце. Вясенняе пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Біскупаў – другой па велічыні ў свеце пасля бразільскай – адбудзецца 19-22 мая 2014 г. у Рыме. Трэба адзначыць, што да тытулаў Папы належыць таксама “Прымас Італіі”. Пантыфік адразу прыняў запрашэнне, гаворыцца ў заяве біскупскай канферэнцыі. Ён даў да зразумення, што сам меў гэту ідэю.

Звычайна пленарныя пасяджэнні Канферэнцыі Біскупаў адкрывае яе старшыня. У Італіі перад пачаткам асамблеі кіраўніка епіскапата па традыцыі прымае на спецыяльнай аўдыенцыі Пантыфік, што падкрэслівае асаблівы характар іх узаемасувязі.







All the contents on this site are copyrighted ©.