2014-03-30 15:42:44

Сакратар ватыканскай дыкастэрыі: місія Папы – гэта не цяжар, але заданне


RealAudioMP3 Хорхе Марыя Берголіа сваю місію, у якасці кіраўніка Каталіцкага Касцёла, лічыць не за цяжар, але як заданне, якое дазваляе яму квітнець, адзначыў Гусман Каррыкіры Лекур, сакратар Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі, шматгадовы сябар папы Францішка. Паводле яго, першы год пантыфіката не змяніў былога арцыбіскупа Буэнас-Айрэса як чалавека. Прафесар Каррыкіры, які з’яўляецца таксама выкладчыкам Папскага Грыгарыянскага універсітэта ў Рыме падкрсэліў, што “здольнасць кіравання і пастырскі клопат” Папы сёння такія ж самыя, як былі раней. Ужо як арцыбіскуп Буэнас-Айрэса кардынал Берголіа меў цесныя сувязі з народам, глыбока спачуваў пакутуючым і меў вялікі патэнцыял надзеі.

Папа Францішак бачыць Касцёл праз прызму Другога Ватыканскага Сабора і мае вялікую павагу да Божага народу, сказаў прафесар Каррыкіры. “Касцёл, як яго бачыць Святы Айцец, гэта Божы народ, якога паказвае сабаровая канстытуцыя аб Касцёле, значыць, пастыр сярод свайго народу, які ў дарозе. Такім чынам Папа верны традыцыі лацінаамерыканскага Касцёла, які заўсёды стаіць на баку бедных і пакутуючых”, - адзначыў сакратар Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.