2014-03-29 12:50:19

Папа пацвердзіў паўнамоцтвы некаторых ватыканскіх іерархаў


RealAudioMP3 29 сакавіка 2014 г. папа Францішак пацвердзіў паўнамоцтвы некалькіх кіраўнічых асоб у Рымскай курыі. Такім чынам, кардынал Жуан Брас дэ Авіс, застанецца прэфектам Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця. Таксама кардынал Жан-Луі Таран застанецца старшынёй Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, а кс. Мігель Анхель Аюс Гіксота сакратаром гэтай ватыканскай дыкастэрыі. Папа Францішак таксама пацвердзіў на пасадзе старшыні Папскай рады па культуры кардынала Джанфранка Равазі. Акрамя таго, Святы Айцец уключыў у вышэй узгаданыя стурктуры Рымскай курыі шэраг кардыналаў, біскупаў, святароў, законнікаў і законніц, а таксама свецкіх вернікаў у якасці членаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.