2014-03-29 12:02:02

Пантыфік зрабіў змены ў польскім епіскапаце


RealAudioMP3 29 сакавіка 2014 г. папа Францішак прыняў прашэнне біскупа Антонія Дыдыча аб адстаўцы з выканання паслугі пастырскага кіравання Драгічынскай дыяцэзіяй у Польшчы, у сувязі з дасягненнем іерархам пенсійнага ўзросту. Ён займаў гэту пасаду з 1994 г. Біскуп Дыдыч неаднаразова наведваў Беларусь і прымаў удзел у некаторых урачыстасцях, якія тут адбываліся. З 2012 г. іерарх з’яўляецца старшынёй Аддзела дапамогі Касцёлу на Усходзе пры епіскапаце Польшчы, які аказвае падтрымку каталіцкім супольнасцям ў краінах былога Савецкага Саюза.

На пасаду Біскупа Драгічынскага Святы Айцец прызначыў былога дапаможнага біскупа Варшаўскага Тадэвуша Пікуса. Іерарх быў старшынёй Двухбаковай каталіцка-праваслаўнай групы пры польскім епіскапаце і старшынёй біскупскай рады па экуменізму. У перыяд з 2002 па 2012 г. узначальваў Аддзел дапамогі Касцёлу на Усходзе пры епіскапаце Польшчы, а ў 1990-1992 г. выкладаў у Вышэйшых духоўных семінарыях ў Гродне і Маскве.








All the contents on this site are copyrighted ©.