2014-03-28 14:29:27

Папскі прапаведнік пра сэнс Эўхарыстыі


RealAudioMP3 Выкарыстаць патэнцыял Эўхарыстыі для прымірэння паміж хрысціянамі і яўрэямі прапанаваў прапаведнік Папскага дома, айцец Раньера Канталамеса. Ён прамовіў 28 сакавіка 2014 г. у Ватыкане сваё трэцяе велікапостнае казанне. На ім прысутнічаў папа Францішак. Святар спаслаўся на вучэнне св. Амброзія. Не можна зразумець Эўхарыстыі калі не браць пад увагу і не ведаць, што юдэі рабілі і прамаўлялі падчас свайго рытуальнага пасілку, лічыць капуцын. Езус стварыў сувязь паміж Эўхарыстыяй і сваёй смерцю на крыжы, дзе, паводле св. Яна, рэалізуецца вобраз пасхальнага ягняці. Але тым новым, што ўнёс Хрыстус у юдэйскі рытуал, з’яўляюцца Яго словы: “Гэта ёсць келіх крыві маёй, якая за вас і за многіх будзе праліта”. Такім чынам, Езус заключыў новы і вечны запавет.

У Эўхарыстыі, адзначыў айцец Канталамеса, адбываюцца два цуды. Першы, гэта ператварэнне хлеба і віна ў Цела і Кроў Хрыста, другі, гэта ператварэнне нас “у жывую ахвяру, пажаданую Богам”, якая яднаецца з ахвярай Хрыста. Нашым пацвярджэннем гэтага, нагадаў папскі прапаведнік меркаванне св. Аўгустына, з’яўляюцца некалькі кропель вады, якія дабаўляе святар ў віно падчас св. Імшы, і слова “Амэн”, якое прамаўляем падчас прыняцця св. Камуніі.







All the contents on this site are copyrighted ©.