2014-03-28 12:07:11

Пантыфік: навяртанне – гэта настальгія па Божай любові


RealAudioMP3 Святы Айцец нагадаў, што Бог заўсёды чакае чалавека і даруе яму, бо з’яўляецца “Богам міласэрнасці”. Заклік Бога да навяртання павінен суправаджацца нашай “настальгіяй па Яго любові”. Мы ні на хвіліну не павінны сумнявацца ў Яго блізкасці, і ў гэтым дапамагае гісторыя, якая сведчыць аб тым, што Бог ніколі не адступаецца ад чалавека, нават калі апошні здраджвае яму. 28 сакавіка 2014 г. Пантыфік узначаліў св. Імшу ў капліцы сваёй рэзідэнцыі ў Ватыкане. Бог ніколі не стамляецца ўдзяляць чалавеку прабачэнне, незалежна ад колькасці просьбаў аб ім, падкрэсліў Францішак. Але нам часта патрэбна мужнасць, каб устаць і пайсці да Пана. І калі гэта адбудзецца, сказаў Папа, Бог зробіць з нашага жыцця сапраўднае свята, як Айцец для свайго блуднага сына.







All the contents on this site are copyrighted ©.