2014-03-27 12:45:25

Кардынал растлумачыў, на чым палягае крытыка Папы ў бок капіталізму


RealAudioMP3 Такімі ініцыятывамі, як візіт да бежанцаў на востраў Лампедуза, папа Францішак не толькі хоча даць прыклад, але і змяніць сітуацыю. Гэта сігналы, якія Пантыфік пасылае Касцёлу, палітыцы і грамадству. Так лічыць кардынал Крыстаф Шонборн, арцыбіскуп Венскі. Ён даў 26 сакавіка 2014 г. вялікае інтэрв’ю аўстрыйскаму тэлебачанню. Іерарх падкрэсліў, што ініцыятывамі Святога Айца трэба не толькі захапляцца, але і падтрымліваць іх – Францішак не можа застацца ў адзіночку. Прыкладам намаганняў Папы змяніць сітуацыю з’яўляюцца выказванні супраць гандлю людзьмі. Ён шмат разоў называў гэту з’яву адной з самых вялікіх ран нашага часу, нагадаў кардынал. Цалкам відавочна, што Пантыфік жадае надаць гэтай тэме падчас свайго пантыфікату палітычнае і грамадскае значэнне.

Аўстрыйскі іерарх супрацьставіўся меркаванням некаторым асоб з свету фінансаў, якія лічаць крытыку Папы адносна капіталізму “недыферэнцыяванай і аднабаковай”. Такія цытаты, як “эканоміка забівае”, з адгартацыі “Evangelii Gaudium”, павінны быць разгледжаны без адарвання ад кантэксту, лічыць кардынал Шонборн. Папа гаварыў не пра бізнес або капітал, але пра аднабаковасць сусветнай фінансавай сістэмы, скіраванай толькі на прыбытак, заўважыў аўтарытэтны аўстрыйскі іерарх.







All the contents on this site are copyrighted ©.