2014-03-25 12:57:44

Пантыфік: урачыстасць Звеставання заклікае адмовіцца ад ганарыстасці сэрца


RealAudioMP3 Толькі з пакорным, як у Марыі, сэрцам мы можам наблізіцца да Бога. Збаўленне не купляецца і не прадаецца – яно дорыцца, адзначыў Святы Айцец падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане 25 сакавіка 2014 г., ва ўрачыстасць Звеставання Пана. Ганарыстасць сэрца, падкрэсліў Францішак, гэта тое, што нішчыць нашу сувязь з Богам. Ён прывёў прыклад Адама і Евы. Гэты шлях, які пачаўся з непаслушэнства, “заканчваецца паслушэнствам” Марыі адносна Божай волі. Пантыфік звярнуў увагу, што так часта адбываецца ў гісторыі чалавецтва: “праз аднаго чалавека ўваходзіць грэх, праз іншага прыходзіць збаўленне”. Звеставанне Пана, гэта ўрачыстасць, якая кажа нам аб “аднаўленні”, “пакоры і паслухмянасці Божаму слову”, адзначыў Папа. Каб дазволіць увайсці ў наша жыццё збаўленню, патрэбна сціплае, паслухмянае і пакорнае сэрца, дадаў ён. “Сёння мы можам абняць Айца, Які праз кроў свайго Сына, стаў адным з нас, каб збавіць нас. Гэты Айцец чакае нас кожны дзень. Давайце паглядзім на вобраз Евы і Адама, паглядзім на вобраз Марыі і Езуса, паглядзім на ход гісторыі, у якой Бог ідзе са сваім народам. І скажам: “Дзякуй! Дзякуй Пане, за тое, што сёння Ты пацвярджаеш, што мы атрымалі ў дар збаўленне”, - сказаў на заканчэнне сваёй гаміліі папа Францішак.







All the contents on this site are copyrighted ©.