2014-03-25 11:22:02

Візіт Абамы ў Ватыкан – пацвярджэнне вядучай ролі Біскупа Рыма


RealAudioMP3 “У краіне, дзе рэлігія мае вялікае значэнне ў грамадскім жыцці, як у Злучаных Штатах, папулярнасць папы Францішка набыла, на працягу першага года яго пантыфікату, асаблівы характар”, - адзначыў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё Матэа Луіджы Напалітана, выкладчык гісторыі міжнародных адносін ва Універсітэце Марконі. На яго думку, візіт Барака Абамы ў Ватыкан з’яўляецца пацвярджэннем вядучай ролі Біскупа Рыма. Візіт Прэзідэнта ЗША запланаваны на 27 скавіка 2014 г. Сімвалічнае значэнне яму надае 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Злучанымі Штатамі і Святым Пасадам, што было дасягнута шляхам доўгіх перамоў.

Крытыка цяперашняй эканамічнай сістэмы, якая змяшчаецца ў Апостальскай адгартацыі папы Францішка “Evangelii Gaudium”, выклікала некаторую негатыўную рэакцыю сярод амерыканскіх інтэлектуалаў, але даследаванні грамадскай думкі паказваюць, што папулярнасць Святога Айца ўзрасла сярод усіх груп католікаў. Пантыфік разглядаецца імі таксама ў палітычным кантэксце, як лідэр, што можа змяніць становішча рэчаў і, такім чынам, прынесці карысць для краіны. Калі словы “надзея” і “змены” былі ключавымі ў першай выбарчай кампаніі Абамы, амерыканцам сёння, здаецца, бліжэй іншыя два паняцці – “Папа” і “змены”.

Абама мае патрэбу ў гэтай сустрэчы з глыбінёй і тэрміновасцю папы Францішка. З боку Святога Айца, несумненна,прагучыць просьба да ЗША аб падтрымцы барацьбы з беднасцю і пошуку міра, асабліва на Блізкім Усходзе. Эксперт падкрэслівае, што спатканне паміж Прэзідэнтам ЗША і Пантыфікам дасць магчымасць ажывіць ролю Святога Пасаду на міжнароднай арэне ў складаны час, адзначаны распаўсюджаннем рэгіянальных канфліктаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.