2014-03-24 13:05:48

Пантыфік заклікаў гвінейскіх біскупаў “будаваць адносіны” з мусульманамі


RealAudioMP3 Рознагалоссі паміж хрысціянамі з’яўляюцца самай вялікай перашкодай для евангелізацыі, падкрэсліў Пантыфік у сваім звароце да епіскапату Гвінеі. 24 сакавіка 2014 г. адбылася сустрэча Папы з біскупамі, якія прабываюць у Рыме з візітам “ad limina Apostolorum”. У свеце, параненым шматлікімі канфліктамі, нашы супольнасці павінны быць сапраўды брацкімі, сказаў Францішак. Ён нагадаў аб патрэбе евангелізацыі ў заходнеафрыканскай рэспублікі, у якой важную ролю трэба надаць свецкім катэхетам. Папа падкрэсліў неабходнасць падтрымкі хрысціянскай мадэлі сям’і, якая выключае любую “двухсэнсоўнасць”, маючы на ўвазе палігамію, па-ранейшаму шырока распаўсюджаную ў рэгіёне. Святы Айцец выказаў надзею, што гвінейская моладзь будзе прымаць больш актыўны ўдзелу ў жыцці грамадства. Нягледзячы на цяжкасці, адзначыў Папа, трэба “будаваць адносіны” з мясцовымі мусульманскімі супольнасцямі. Францішак нагадаў аб патрэбе пакліканняў і будавання глыбокай сувязі паміж біскупамі і святарамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.