2014-03-22 14:04:06

Францішак стварыў Папскую камісію па абароне непаўналетніх


RealAudioMP3 Святы Айцец заснаваў 22 сакавіка 2014 г. Папскую камісію па абароне непаўналетніх. У склад гэтай новай ватыканскай структуры ўвайшлі 5 свецкіх асоб і 3 прадстаўнікі духавенства. Катрын Банэ з Францыі – гэта вядомы кансультант у дзіцячай і падлеткавай псіхіятрыі; Мэры Колінз з Ірландыі з’яўляецца заснавальніцай фонду, які займаецца абаронай дзяцей ад сексуальнага насілля і прафілактыкай залежнасці ад інтэрнэту і мабільных тэхналогій; Шэйла Холінз са Злучаных Штатаў – спецыяліст у галіне псіхічнага здароўя; Клаўдыё Папале з Італіі з’яўляецца афіцыялам дысцыплінарнай секцыі Кангрэгацыі Веравучэння; Ганна Сухоцка з Польшчы – спецыяліст па канстытуцыйнаму праву; кардынал Шон Патрык О’Мэлі, арцыбіскуп Бостана, добра вядомы сваімі намаганняў па абароне непаўналетніх; айцец Мігель Умберта Яньес, езуіт – выкладчык маральнай тэалогіі ў Грыгарыянскім універсітэце; айцец Ханс Цольнэр, езуіт, з’яўляецца супрацоўнікам “Цэнтра па абароне дзяцей” у тым жа ўніверсітэце – усе яны ўвайшлі ў склад Папскай камісіі.

На першапачатковым этапе асноўныя намаганні 8-асабовага складу будуць сканцэнтраваны на падрыхтоўцы статута Камісіі, які вызначыць яе задачы і кампетэнцыі. У новую структуру ў будучыні ўвойдуць іншыя асобы, якія прадставяць “розных геаграфічныя рэгіёны свету”, - гаворыцца ў заяве Залы Друку Святога Пасаду.







All the contents on this site are copyrighted ©.