2014-03-22 14:15:04

Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам Нігерыі


RealAudioMP3 22 сакавіка 2014 г. у Ватыкане Пантыфік прыняў Джонатана Гудлака, Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя. Палітык сустрэўся таксама з кардыналам дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. У ходзе перамоваў акцэнт быў зроблены на цёплых адносінах, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Нігерыяй. Асаблівая ўвага была нададзена абароне годнасці чалавека і яго асноўных правоў, пачынаючы з рэлігійнай свабоды. У гэтым кантэксце было выказана сумеснае асуджэнне любых форм насілля і надзея на хуткае вяртанне да мірнага суіснавання ў Нігерыі. Падчас сустрэч адбыўся абмен думкамі адносна канфлікту ў Цэнтральнай Афрыцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.