2014-03-22 14:27:43

Пантыфік прызначыў прэлата-сакратара Рады па эканамічных пытаннях


RealAudioMP3 Папа прызначыў 22 сакавіка 2014 г. прэлатам-сакратаром Рады па эканамічных пытаннях кс. Браяна Фэрмэ. Яго заданнем будзе аказанне дапамогі кардыналу-каардынатару Рады ў выкананні ўсіх ускладзеных на структуру функцый па кіраўніцтву і кантролі за адміністрацыйнай і фінансава-гаспадарчай дзейнасцю суб’ектаў гаспадарання Святога Пасаду. Трэба нагадаць, што каардынатарам новастворанай ватыканскай структуры некаторы час таму быў прызначаны нямецкі кардынал Рэйнхард Маркс.







All the contents on this site are copyrighted ©.