2014-03-22 09:52:10

Мінск чарговы раз стане пляцоўкай для міжканфесійнага дыялога


RealAudioMP3 Мінск рыхтуецца прыняць IV Праваслаўна-каталіцкую канферэнцыю. Яна пройдзе 2-6 чэрвеня 2014 г. і збярэ прадстаўнікоў хрысціянскіх Цэркваў з усёй Еўропы. Папярэднія форумы адбыліся ў Трэнта, Лісабоне і на Родасе. Беларуская сталіца абрана пляцоўкай для межканфесійнага дыялогу не выпадкова, адзначыў Грыгорый Даўгяла, першы віцэ-старшыня “Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра св. Мятода і св. Кірыла”, які з’яўляецца адным з арганізатараў канферэнцыі. “Беларусь не выпадкова была абрана. Усе дэлегаты на апошнім лісабонскім форуме аддалі свае галасы за тое, каб чацвёрты форум прайшоў у Беларусі, таму што Мінск ужо вядомы як пляцоўка для такіх сустрэч, міжканфесійнага дыялогу і, мабыць, гэта адна з самых яркіх пляцовак ва Усходняй Еўропе і, магчыма, у свеце для экуменічных сустрэч”, - адзначыў ён.

Таму відавочна і зацікаўленасць да канферэнцыі, узровень якой чакаецца высокі. Форум пройдзе пад сустаршынствам Мітрапаліта Генадзіуса Сасімскага, прадстаўніка Канстантынопальскага Патрыярхату, і кардынала Петэра Эрдо, старшыні Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. У Мінску чакаецца прадстаўнік Святога Пасаду, памесных Праваслаўных Цэркваў – Рускай, Сербскай, Румынскай, Польскай, Эладскай, Албанскай, Грузінскай, і таксама ўдзельнікі з 14 краін. Распрацаваць сумесныя падыходы, падзяліцца вопытам і лепш пазнаць адзін аднаго – Каталіцкі Касцёл і Праваслаўная Царква заўсёды ўскаладаюць вялікія надзеі на гэты форум, адзначыў Грыгорый Даўгяла.

“Дыялог паміж кіраўнікамі Цэркваў вельмі важны, але мы чакаем таксама рэзанансу на ўзроўні жыцця вернікаў. Таму што, калі яны чуюць аб такіх сустрэчах, нейкіх вывадах або рашэннях такіх форумаў, яны пачынаюць адчуваць паўсюднасць хрысціяснтва, яго экуменічнасць. Вядома, што ёсць спакуса схавацца ў рамках сваёй традыцыі і Царквы. Мір агрэсіўны і небяспечны, і гэта пачуццё зразумела. Але давайце ўзгадаем словы Збаўцы: “Не бойся, малое стада, Я перамог свет”. Збаўца заклікае нас, каб мы выходзілі са сваіх куткоў, сутракаліся з братамі па веры, хоць і ёсць дагматычныя адрозненні, але ёсць адзіныя для нас выклікі сацыяльныя, грамадскія, палітычныя. Мы павінны сумесна працаваць плячо да пляча або часам спіна да спіны, сітуацыя, на жаль, ужо такая”, - сказаў арганізатар у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

Форум і будзе прысвечаны тэме сучасных выклікаў, якія стаяць перад хрысціянскімі Цэрквамі ў Еўропе. Секулярызацыя як глабальная з’ява, пытанні біяэтыкі, адукацыі, псеўдарэлігійных плыняў – вось толькі малае кола праблем, якія стаяць перад Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой і якія вырашаць сёння не магчыма ў адзінчоку, лічыць Грыгорый Даўгяла. “Як вынік такіх працэсаў – гэта дэвальвацыя вучэння аб чалавеку. Чалавек ужо не з’яўляецца суб’ектам, ён становіцца аб’ектам эканамічных, біялагічных, генетычных працэсаў. Гэта вельмі небяспечная сітуацыя, мяжа, якую, калі пераступіць, можна страціць арыенціры сацыяльнай стабільнасці грамадства, правоў чалавека, яго годнасці. Хрысціянскія каштоўнасці, якія і сфарміравалі сучасную Еўропу, зараз выцясняюцца ў нейкае гета. Складаная сёння і геапалітычная сітуацыя ў некаторых краінах, ад якой церпяць не толькі хрысціяне, але і вернікі іншых міравых рэлігій. Таму і стаіць задача падзяліцца вопытам, як рэагаваць на тыя ці іншыя выклікі”, - адзначыў ён.

“Нашы гістрачныя рознагалоссі перасталі граць вырашальную ролю. Ніколі ў дзвюх Цэркваў не было столькі прычын, каб працаваць сумесна, як сёння” – так сказаў Патрыях Кіріл у мінулым годзе напярэданні сустрэчы папы Францішка з Презідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. А ўзаемаразуменне і супольная дзейнасць і нараджаюцца менавіта на такіх сфорумах, які пройдзе ў Мінску. Ужо сёння вядома, што канферэнцыя выйдзе за межы залаў паседжанняў: адбудуцца сустрэчы ўдзельнікаў з прадстаўнікамі грамадскіх і дзяржаўных устаноў.

Ларыса Абрамчук, Мінск.







All the contents on this site are copyrighted ©.