21 сакавіка 2014 г.
папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Мальта Джорджа Абела, які
затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Падчас размовы, якая
прайшла ў сардэчнай атмасферы, былі ўзгаданы глыбокія сляды, якія пакінула хрысціянства
ў гісторый, культуры і жыцці мальтыйскага народа, а таксама добрыя адносіны паміж
Апостальскай Сталіцай і Мальтай. Удзельнікі сустрэчы ўзгадалі пра візіты бл. Яна Паўла
ІІ і Бэнэдыкта XVI у гэту краіну, пра ўклад Касцёла ў адукацыйную і дабрачынную сферы,
а таксама пра заключныя пагадненні паміж Святым Пасадам і Мальтай у святле супрацоўніцтва
на карысць дабра народа. Не засталіся па-за ўвагай пытанні звязаныя з роллю Мальты
ў Еўрапейскім Саюзе, сітуацыяй ў Міжземнаморскім рэгіёне і міграцыяй, паведамляе Зала
Друку Апостальскай Сталіцы.